Свет паглядзець: вучні Гомельшчыны заваявалі шэсць дыпломаў на рэспубліканскім конкурсе

У конкурсе «Па старонках дзённіка вандроўніка» прымалі ўдзел школьнікі двух узроставых катэгорый: 1- 4 класы і 5-11 класы, паведамляе тэлеграм-канал «Сялянская, 14». 

Свет паглядзець: вучні Гомельшчыны заваявалі шэсць дыпломаў на рэспубліканскім конкурсе

Хлопчыкі і дзяўчынкі індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях і паходах, запаўнялі дзённік вандроўніка, дзе адзначалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёна. Таксама прадстаўлялі творчую работу «З алоўкам у вандроўку»  – нататкі адной з экскурсіі, аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.